Чараўніцы Пах чабаровы (В. Будник - К. Кириенко)

Исполнитель: Чараўніцы Длительность: 02:58 Размер: 5.47 МБ Качество: 256 kbit/sec Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!

Текст песни "Чараўніцы — Пах чабаровы (В. Будник - К. Кириенко)"

Не прыдумаю сама,
Што са мной здарылася:
З працы сёння йшла дамоў
I з дарогі збілася.

Мне б ісці каля ракі,
Я ж пайшла дубровай,
Галаву маю кружыў
Пах чабаровы.

Я ішла ўсё ды ішла,
Аж пакуль сумелася.
I не ведаю сама,
Як з Ігнасем стрэлася.

А Ігнась жа — ён са мной
Ды такі суровы...
Не кружы ты галавы,
Пах чабаровы!

Хлопец глянуў на мяне —
Я аж здрыганулася.
Але што са мной? Чаму
Да яго схінулася?

I чаму так мілы мне
Прывітання словы?
Кружыць, кружыць галаву
Пах чабаровы!..

Неба ззяла над зямлёй
Яркай вечарніцаю.
Доўга мы сядзелі з ім,
З любым, над крыніцаю.

Толькі ціхія дубы
Чулі нашы змовы...
Ой вясна мая, вясна,
Пах чабаровы!

Што скажу матулі я,
Як часінай позняю
Я з’яўлюся перад ёй,
Ласкавай і грознаю?

Што скажу, схаваю як
Водар той дубровы?
Я ж у хату прынясла
Пах чабаровы...
(Кастусь Кірыенка)

Еще песни Чараўніцы

0:00 0:00

Заголовок проигрывателя Подзаголовок проигрывателя

(режим воспроизведения)