Лявон Вольскі Саўка ды Грышка пра штраф за бел-чырвона-белы сьцяг

Исполнитель: Лявон Вольскі Длительность: 00:48 Размер: 1.12 МБ Качество: 192 kbit/sec Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!

Текст песни "Лявон Вольскі — Саўка ды Грышка пра штраф за бел-чырвона-белы сьцяг"

Грышка:
Ці вы чулі, ці ня чулі -
Да чаго рэжым дайшоў!
На канцэрце «Крамбамбулі»
Павязалі двух хлапцоў.

Саўка:
А чаго яны хацелі?
Ведзь нельзя жэ проста так
Разварачваць на канцэрце
Бела-красна-белы флаг.

Грышка:
Як ужо вы ўсе дасталі,
Недабітыя саўкі!
Што з таго, што сьцяг дасталі
На канцэрце дзецюкі?

Саўка:
Этат флаг чужой нам, Грыша.
Чужды он для бальшынства.
Вот скажы: цібе што бліжэ -
Вашынгтон ілі Масква?

Грышка:
Ну, табе Масква, вядома,
Бо шклавата ў галаве.
Ну, а мне дык добра дома,
А ня ў нейкай там Маскве.

Саўка:
Сітуацыя падобна:
Хлопцы выцягнулі сьцяг...
Відна, думалі, што дома
І забылі, што ў гасьцях.

Еще песни Лявон Вольскі

0:00 0:00

Заголовок проигрывателя Подзаголовок проигрывателя

(режим воспроизведения)