Вольны архіў
Ого-го, коза, й ого-го, сера (песня калядная; А.У.Астаповіч, в.Дуброва, Лельчыцкі р.; 20161113_Li_02
Исполнитель: Вольны архіў
Длительность: 01:09
Размер: 2.64 МБ
Качество: 320 kbit/sec
Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!
Текст песни "Вольны архіў — Ого-го, коза, й ого-го, сера (песня калядная; А.У.Астаповіч, в.Дуброва, Лельчыцкі р.; 20161113_Li_02"
― Ого-го, коза,
Й ого-го, сера,
Й дзе ж ты бувала?
― Й у шчыром бору.
― Шо ты робіла?
― Егодкі брала.
― Кому давала?
― Жоўне- жоўнерам,
Злодзе- злодзеям.
― Чым цебе білі?
[― Дубца- дубцамі.
― Які- якімі?
― Берэзовымі.
― Як ты плакала?
― О-го-го-го-го.
― Як сьмяялася?
― Ме-ге-ге-ге-ге.]
На горэ воўчок
З воўчэнятамі,
Ў доліні коза
З козенятамі.
Вускочыў воўчок ―
За козку ― чок-чок,
А воўчэнята ―
За козьленята.
Вускочыў заец,
Стаў козу лаець:
― Хіба ты, козунька,
Не господыня,
Шо ты своіх дзетак
Не погодовала,
Не пороўневал(а),
По шчыром бору
Не пороссылал(а)?
Пуц! ― Коза ўпала,
Здохла, пропала.
Несе, хадзяін,
Рэшэто оўса,
Наўверх коўбаса,
Шчэ й кусок сала,
Шоб коза ўстала
Да й поскакала!