Вальжына Цярэшчанка Раманс аб расстраляным каханні (У.Караткевіч)

Исполнитель: Вальжына Цярэшчанка Длительность: 14:46 Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!

Текст песни "Вальжына Цярэшчанка — Раманс аб расстраляным каханні (У.Караткевіч)"

Ах, якое грознае гора!
Ах, якая журба ў світанні:
На вачах у нябёсаў чорных
На расстрэл адводзяць каханне.

І міндаль палыхае, як лава,
І персікаў белыя крылы,
Як каханню бялюткі саван,
Як вянок на яго магілу.
А яно адыходзіць, праклятае,
А яно нават жыць не хоча...
Сябры, затрымайце катаў,
Сяброўкі, закрыйце ім вочы.

Прыйдзе, можа, часіна злая,
Калі згасне крывавы месяц,
І, магчыма, мяне расстраляюць,
І, магчыма, мяне павесяць.

Але я й на пласе прыпомню:
Ў небе ранішнім - водсвет лёду,
Ў тумане - кіпарысы цёмныя.
А цябе... адводзяць... адводзяць...

Пад апошнімі цьмянымі зорамі
Труп кахання, як труп каханай...
Ах, якое бязмежнае гора!
Якая крывавая рана!

Еще песни Вальжына Цярэшчанка

0:00 0:00

Заголовок проигрывателя Подзаголовок проигрывателя

(режим воспроизведения)