Cad Goddeu Дзікае Паляванне Караля Стаха

Исполнитель: Cad Goddeu Длительность: 04:13 Размер: 10.97 МБ Качество: 320 kbit/sec Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!

Текст песни "Cad Goddeu — Дзікае Паляванне Караля Стаха"

Сонца спіць і ходзіць у тым лесе мгла,
За руку водзіць ноч, заплятае ёй косы,
Лашчыць плечы, дрыгвою сцеліць шлях,
Каб не парэпала ноч свае босыя ногі.

Прэч з дарогі – нехта гоніць каней;
Голавы прэч – паляванне ідзе!

Мне раскажы, што ты бачыш апоўначы,
Вочы свае для мяне адкрой.
Неба маё, чым ноч твая скончыцца -
Раніцай, сонцам альбо цішынёй?

Мне раскажы, ці спіш ты апоўначы,
Што твая зорка табе пяе?
Неба маё, ці ўсе гісторыі
Маюць аднолькавы сэнс?

На дрыгве днём толькі сляды дзіўных падкоў:
Кружацца птушкі над лесам, крычаць ды пужаюць.
Зданні жывыя ці постаці балотных багоў -
Хто распачаў паляванне і хто будзе ахвярай?

Прэч з дарогі – нехта гоніць каней;
Голавы прэч – паляванне ідзе!

Мне раскажы, што ты бачыш апоўначы,
Вочы свае для мяне адкрой.
Неба маё, чым ноч твая скончыцца -
Раніцай, сонцам альбо цішынёй?

Мне раскажы, ці спіш ты апоўначы,
Што твая зорка табе пяе?
Неба маё, ці ўсе гісторыі
Маюць аднолькавы сэнс?

Некалі сціхне быць можа стук падкоў,
Узыдзе сонца і знікне ў тым лесе мгла,
Што выпаўзае з цёмных куткоў, з-пад каранёў,
За руку водзіць ноч, заплятае ёй косы.

Еще песни Cad Goddeu

0:00 0:00

Заголовок проигрывателя Подзаголовок проигрывателя

(режим воспроизведения)