Лявон Вольскi Саўка ды Грышка. Дата выбараў

Исполнитель: Лявон Вольскi Длительность: 01:43 Размер: 610.40 КБ Качество: 64 kbit/sec Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!

Текст песни "Лявон Вольскi — Саўка ды Грышка. Дата выбараў"

Саўка:
Мы шчасьлівы бязь меры,
Мы ўсе крычым “ура!”,
Бо выбары імеем
Дзевятнаццатага дзекабра.

Эх, выбары, выбары…
Думай харашэнька!
Выберы, выберы
Са…

Грышка:
…мага найлепшага.

Саўка:
А эта не ў рыфму савсем!

Грышка:
Затое па сутнасьці.

Вярзі, мянці што хочаш,
А мне дык плян відзён:
Калі і будзе Плошча,
Дык толькі пару дзён.

Бо там ўжо Каляды,
За імі – Новы год.
Прачнесься з бадуна ты
І сустракай дэфолт.

Саўка:
Но нада прэзідзента
Бярэч ад сілаў зла,
Бо ў інтэрнэце дзе-та
Раскрыт каварны план.

Хацелі злыя людзі
Фізічаскі ўстраніць,
Но мы гатовы грудзью
Яго абараніць.

Выбары, выбары…
Думай харашэнька!
Выберы, выберы
Са…

Грышка:
…мага найлепшага.

Саўка:
Но эта савсем не ў рыфму!

Грышка:
Гэта па сутнасьці.

Хаця ў гэтым годзе
Халера йго бяры,
Мажліва, што ўсё пойдзе
Па іншым сцэнары.

Саўка:
Усё прэкрасна будзе!
Ужэ панятна, што
Прагаласуюць людзі
І вып’юць грам па сто.

Выбары, выбарЫ,
Выбары, ВыбАры,
Вып’ем мы на раз-два-тры
Прама ў школьным бары!

Еще песни Лявон Вольскi

0:00 0:00

Заголовок проигрывателя Подзаголовок проигрывателя

(режим воспроизведения)