Лявон Вольскі Менск і Мінск

Исполнитель: Лявон Вольскі Длительность: 04:23 Размер: 6.04 МБ Качество: 192 kbit/sec Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!

Текст песни "Лявон Вольскі — Менск і Мінск"

Дарагія мінчане і госці сталіцы
Я хачу з вамі думкай сваёй падзяліцца
Карацей, гэта дзіўна, але c'est la vie:
Мы ў сталіцы жывем нібы на дзве сям'і

Прыпеў:

Мы жывем адначасова у двух гарадах
Падваенне асобы зрывае нам дах.
Дык няўжо ж нам ніколі не склеіць, не сшыць
Менск і Мінск — дзве паловы сталічнай душы...

Горад Менск — першы горад з тых двух гарадоў,
Не пабачыш на мапах сучасных гадоў
Ён у сэрцы жыве, ён жыве ў галаве
Шмат каго, хто у горадзе Мінску жыве

А ў тым Мінску прапіска і гарвыканкам
І лядовы палац і бетонны паркан,
Зруйнаваных дамоў цені прывідныя
І дзяцінства майго праляцелыя дні.

Прыпеў

Ёсць у Мінску назовы бязрадасныя
Ёсць Калектарная, а ёсць Базісная.
Там народ забяспечвае правільны наш
Выкананне задачы пастаўленае...

А па Менску прыемна шпацыраваць,
Дробных крамак вітрыны утульна гараць.
Там гатычныя вежы касцёлаў старых,
Там дахоўка і брук, там двары і муры...

Прыпеў

Усё блытаецца
Ў Мінску — хлеб і маца,
І Вялікі Кастрычнік і Радаўніца
І п'яная сляза, і такая папса,
Што ратунку не дасць ні мізім, ні упса.

Ну, а з Менскам нічога не можна зрабіць —
Немагчыма яго зруйнаваць, захапіць,
Ён ніколі, твой Менск, не згніе, не згарыць,
Будзе мовай тваёй з табой гаварыць.

Мы жывем адначасова у двух гарадах...
Мы жывем адначасова у двух гарадах...

Еще песни Лявон Вольскі

0:00 0:00

Заголовок проигрывателя Подзаголовок проигрывателя

(режим воспроизведения)