Лявон Вольскі «Скандынаўская песьня» (Максім Багдановіч)

Исполнитель: Лявон Вольскі Длительность: 04:04 Размер: 3.73 МБ Качество: 128 kbit/sec Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!

Текст песни "Лявон Вольскі — «Скандынаўская песьня» (Максім Багдановіч)"

Была Iнгеборг, як сасонка, страйна,
― Так вецер суворы пяе
I горкую долю спаткала яна.
― Шкада нам, шкада нам яе.

Не слухала маткi, не чула айца,
― Так вецер суворы пяе
Кахала Аскара, марскога байца.
― Шкада нам, шкада нам яе.
Ў чужую паехаў Аскар старану,
― Так вецер суворы пяе
Надоўга нявесту пакiнуў адну.
― Шкада нам, шкада нам яе.

Шмат дзён праняслося, шмат доўгiх начэй,
― Так вецер суворы пяе
Шмат слёз пралiлося з дзявоцкiх вачэй
― Шкада нам, шкада нам яе.

I весткi праз рок да Аскара дайшлi:
― Так вецер суворы пяе
Спiць моцна твая Iнгеборг у зямлi.
― Шкада нам, шкада нам яе.
I цяжка Аскару зрабiлася жыць,
― Так вецер суворы пяе
Ён кiнуўся ў бой, каб дзяўчыну забыць.
― Шкада нам, шкада нам яе.

I вось напаткаў ён смяротны удар,
― Так вецер суворы пяе
I ўмёр праз нявесту адважны Аскар.
― Шкада нам, шкада нам яе.

Тамiцца па iм Iнгеборг без канца,
― Так вецер суворы пяе
Няма ўсё Аскара, марскога байца.
― Шкада нам, шкада нам яе.
Над морам навiсла скала, як сцяна,
― Так вецер суворы пяе
Штодня Iнгеборг там чакае адна.
― Шкада нам, шкада нам яе.

I бачыць нарэшце: з далёкiх зямель
― Так вецер суворы пяе
Ўвесь чорны Аскараў плыве карабель...
― Шкада нам, шкада нам яе.

I кiнулась, скрыкнуўшы, ў мора яна
― Так вецер суворы пяе
I ўжо не паднялася з цёмнага дна.
― Шкада нам, шкада нам яе.
― Шкада нам, шкада нам яе.

1915

Еще песни Лявон Вольскі

0:00 0:00

Заголовок проигрывателя Подзаголовок проигрывателя

(режим воспроизведения)