N.R.M. Фабрыка

Исполнитель: N.R.M. Длительность: 04:31 Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!

Текст песни "N.R.M. — Фабрыка"

І вось гэты новы дзень -
Дзень як дзень, з ланцугу.
І я ў вакно глядзеў
Празь імжу, праз тугу...
Выбіраеш? Выбірай
Каляровы небакрай
Выбіраеш? Выбірай
Дзіўны край Індакітай...

Толькі фабрыка ў маім акне
Будзе жыць у летаргічным сьне.
Толькі фабрыка ў маім акне
Не прачнецца нават па вясьне...

Прыйшоў гэты новы дзень
І згарэў, не сагрэў...
І ты ў гэты новы дзень
Пасталеў, пастарэў...
Робіш выгляд? Я раблю,
Што люблю ўсю зямлю.
Добры вечар, добры дзень...
Нібы колы па вадзе...

Толькі фабрыка ў маім акне
Будзе жыць у летаргічным сьне.
Толькі фабрыка ў маім акне
Не прачнецца нават па вясьне...

Прыйшоў невядома хто,
Шэры твар, бляклы твар,
І сказаў, што цяпер ён тут
Гаспадар, гаспадар...
І можна ўсё забыць,
Есьці й піць, сноў ня сьніць.
І можна набыць віно
І глядзець у вакно.
Разумееш? Зразумей,
Што ня згас яшчэ агмень,
А калі агмень ня згас,
Нам згасаць яшчэ ня час!

Толькі фабрыка ў маім акне
Будзе жыць у летаргічным сьне.
Толькі фабрыка ў маім акне
Не прачнецца нават па вясьне-эээээ!

Похожие песни

Еще песни N.R.M.

0:00 0:00

Заголовок проигрывателя Подзаголовок проигрывателя

(режим воспроизведения)